Вядомасць Белай Русi ў Лiтве i Польшчы
першай паловы XVI ст.
У другой палове XV ст. пра Белую Русь нарэшце даведалiся i ў Польшчы ды Лiтве. Адным з першых польскіх дакументаў, дзе сустракаецца наша назва, з’яўляецца прамова аселага пры польскiм двары iтальянскага вучонага–гуманiста Фiлiпа Калiмаха да папы рымскага Інакенція VIII. Прысвечаная турэцкай пагрозе, прамова была падрыхтаваная да меркаванай паездкi Калiмаха ў Рым на антытурэцкi кангрэс (1490 г.)
346. У гiстарычнай даведцы пра рассяленне старажытных славянаў на поўдзень ён паведамiў, што тыя, “шукаючы ўсё больш шчаслiвага лёсу, смялей пачалi прасоўвацца налева i направа, i ў адным кiрунку падалiся да Эўксiнскага [мора], засялiўшы Падолле i Белую Русь, а ў другiм — на берагi Вiслы, у Мазоўша i астатнiя землi каралеўстваў Польскага i Чэшскага”347.Cэнс, у якім назва Белая Русь ужытая Калімахам, перагукаецца з “Жыцiем Кунегунды” і Дубнiцкай хронiкай. Ці не можа гэта значыць, што, дзякуючы цесным палітычным і культурным сувязям з ягелонаўскай Венгрыяй, спачатку ў Польшчу пранікла канцэпцыя менавіта “трансрыфейскай” Белай Русі? Здаецца, гэтую назву тут на нейкі час прыстасавалі для абазначэння разлеглых тэрыторый, з часоў Вітаўта намінальна падуладных ВКЛ, але ў сапраўднасці кантраляваных татарамі, — так званага “Дзікага поля”. Падчас чарговай спрэчкі пра паўднёвую мяжу ВКЛ (тэарэтычна — па ўзбярэжжы Чорнага мора) у Бахчысараі ў 1540 г. крымскі хан прасiў пасла ВKЛ Канстанцiна Ратамскага перадаць Жыгiмонту Старому: “Пакiнь тое, Ваша мiласць, браце мой, у спакоi; хто што з тых земляў ды ўрочышчаў у руках трымае i ўжывае, таго тое i ёсць, бо зямля тая анi твая, анi мая, але Боская: хто мацнейшы, той i ўтрымае”
348. Якраз у канцы XV — пачатку XVI ст. на гэтых спрэчных землях, там, дзе змяшчалі Белую Русь Мартэл і Руйш, пачалі складвацца першыя суполкі казакоў, якіх спачатку, нягледзячы на славянскае паходжанне, называлі “чаркасамі”. Мо яны і былі для некаторых аўтараў гэтага часу “белымі русінамі”?Калiмах доўгi час быў адным з кiраўнiкоў польскай дыпламатыi, выхоўваў будучага вялiкага князя i караля Аляксандра Казіміравіча. У пэўнай ступені дзякуючы яму тэрмін Белая Русь замацаваўся ў тэрмiналогiі польскай канцылярыi. Напрыклад, iнструкцыя пасольству ВКЛ да папы Аляксандра VI (1501—1502) на чале з Эразмам Цёлкам, асабістым сакратаром вялiкага князя Аляксандра, даючы кароткі экскурс у гісторыю Польшчы і Літвы, адзначае: “Палымяны iмпэт i адданасць польскага народа далi магчымаць, дзеля агульнага дабра хрысцiянства, дзеля ўласнай бяспекi i бяспекi сыноў, стварыць дзяржаву, большая частка якой раскiнулася ўздоўж i ўпоперак на палях Скiфii, частку якой — ад межаў Каралеўства Польскага аж
да Персii i Белай Русi — захапiлi татары”349. Яшчэ ў адной пасольскай iнструкцыi, з якой Цёлэк на пачатку снежня 1504 г. накiраваўся ў Венецыю i да папы Юлiя II, гаварылася, што Польшча “ў стане супрацьстаяць туркам або татарам, цi нават белым русiнам, да якiх дамяшалiся татары”350. Нiжэй спiс варожых усходнiх суседзяў Лiтвы i Польшчы паўтараецца iзноў: “Імператар Фасата [г.зн. крымскi хан. — А.Б.], Заволжская Арда i нават маскоўскi князь Белай Русi”351. Адзначым, што спадарожнiкам Цёлка ў гэтым пасольстве быў Б. Вапоўскi, i натуральна, што апошні сказ перагукаецца з надпiсам Russia Alba Sive Moskovia на яго сумеснай з Маркам Беневентана апрацоўцы Айхштэцкай карты.У 1512 г. польскi вучоны, прафесар Кракаўскага унiверсiтэта Ян са Стабнiцы апублiкаваў у Кракаве геаграфiчны трактат “Уводзiны ў касмаграфiю Пталемея
” (Introductio in Ptolomei Cosmographiam, перавыдаваўся ў 1517, 1519 г. i г.д.)352. У гэтую кампiляцыю прац географаў розных краін і эпох увайшоў i вялiкi фрагмент працы Пiкаламiнi “Пра Еўропу”, апрацаваны Стабніцкім, дзе згадвалася Белая Русь. З таго моманту гэтая назва пачала ўсё часцей выкарыстоўвацца польскiмi вучонымi, лiтаратарамi, дыпламатамi, як правіла, так ці інакш звязанымі з галоўным асяродкам тагачаснай навукі — Кракаўскім унiверсiтэтам. Паводле Стабніцкага, Русь падзяляецца на тры часткі: 1) Русь, якая прылягае з усходу да Малой Польшчы (г.зн. Галiччына); 2) Падолле са сталіцай у Камянцы; 3) “трэцяя частка, якая называецца Белая Русь, распасціраецца на поўначы аж да ліваў, а на ўсходзе аж да р.Танаіс, сумежжа Еўропы і Азіі… Адсюль пачынаецца тая знакамітая рака Барысфен, якую жыхары называюць Непер, ля якой ёсць горад пад назвай Смаленск, у якім знаходзіцца сядзіба мітрапаліта Русінаў. У ёй таксама ёсць вялікі горад, да якога з самых аддаленых краёў прыходзяць купцы, называючы яго Ноўгарад”353. Мяркуючы па прыведзеным урыўку, Белая Русь — гэта ўсе ўсходнеславянскія землі, за выняткам належаўшай Польшчы з 1340–х г. часткі Заходняй Украіны. Такiм чынам, усе тэрыторыi, да якiх яго папярэднiкi дастасоўвалi назву Белая Русь, Стабніцкі рызыкнуў механічна звесці ў адно. Іншыя аўтары, нават ведаючы пра розныя лакалiзацыi Белай Русi, звычайна расстаўлялі акцэнт на якой–небудзь больш ці менш акрэсленай вобласці — “цыс–” ці “трансрыфейскай”. Але здаецца, сучасная Беларусь, калі і ахопліваецца Белай Руссю Стабніцкага, то не ў першую чаргу.Прымас Польшчы Ян Ласкi ў спpаваздачы Латэpанскаму сабоpу (1514) паспрабаваў даць разгорнутую класiфiкацыю “каляровых” тыпаў русiнаў, выказаўшыся пра “белых” такiм чынам: “Белыя Русiны, што называлiся калiсьцi Колхамi цi нават Маскавiтамi, маюць свайго ўладара, цi князя, якi носiць тытул Вялiкага Князя. Яны суседзяць з землямi караля Польшчы i Вялiкага княства Лiтоўскага, а таксама з уладаннямi Лiвонii i Готыi”
354.У яго вызначэннi злiваюцца ў адно дзве канцэпцыi Белай Русi: па–першае, Вялiкi Ноўгарад, суседнi з Лiвонiяй i “Готыяй”, г.зн. Швецыяй; па–другое, “трансрыфейская” Белая Русь, сумежная з Польшчай (дакладней, з Украiнай, якая польскiмi шавiнiстамi разглядалася як складовая частка Кароны задоўга да Люблiнскай унii). Вiдавочна, што калi для Калiмаха Белая Русь была толькі сiнонiмам “Дзiкага Поля”, дык для Цёлка, Вапоўскага і Ласкага гэты тэрмiн набывае яшчэ і значэнне “Маскоўская дзяржава”. Даволi недарэчным выглядае тут атаясамлiванне “беларусаў–маскавiтаў” з колхамi, г.зн. жыхарамi Калхiды, продкамi сучасных грузiнаў. Але і яно ўкладваецца ў сiстэму тагачасных гiсторыка–геаграфiчных ведаў. Супаставiм выказванне Ласкага, напрыклад, з трактатам Іакiма Ўата “Кароткае апiсанне Азii, Афрыкi i Еўропы”
(Цюрых, 1534): “Народы Сарматыi расселеныя памiж Меацiдай i ракой Ра, акружаныя з поўдня Каўказскiм хрыбтом. Яны сустракаюцца таксама над Каспiем i Понтам. Першых называюць Албанамi, а другiх Колхамi. Іх iмёны атрымалi i краiны: адсюль Албанiя, Іберыя i Калхiда”355.Адсюль бачна, што тагачасныя еўрапейцы маглi, як і іх папярэднікі ў XIII cт., змешваць
Russia Alba з Албанiяй сярэднявечных схаластаў, а праз яе — з Каўказскай Албанiяй, якая сапраўды знаходзiлася побач з Калхiдай i Іберыяй. Гэтую Албанiю змяшчалi часам не на сапраўдным месцы, г.зн. на заходнiм беразе Каспiя, а значна блiжэй да нас, недзе ў нiзоўях Волгi. Дастаткова зiрнуць, скажам, на ўжо знаёмую нам карту Orbis Typus Universalis Вальдзеемюлера (1513), каб пераканацца, што ва ўяўленнях нават прафесiйных географаў, не кажучы пра менш дасведчаных людзей, Калхiда, Албанiя i Russia Alba былi, сама меней, суседзямi. Адрознiць дзве апошнiя быў здольны не кожны. Трэба яшчэ дадаць, што назву Масковiя часта выводзiлi ад каўказскага народа мосхаў (таксама адных з продкаў грузiнаў), якiх яшчэ вучоныя антычнасцi (напрыклад, рымскi географ I ст. н.э. Пампонiй Мела) ведалi як суседзяў албанаў i гiрканаў356. Гэтых мосхаў атаясамлiвалi i з мiфiчнымi народамi “рос” (рош) i “масох” (мешэх) старазапаветнага прарока Езэкiля, якiя нiбыта жылi калiсьцi цi то на Каўказе, цi ў Паўночным Прычарнамор’i357. Уяўную блiзкасць Маскоўскай Русi да Каўказскай Албанii тыя, хто не ведаў пра наўгародскiя вытокi Белай Русi, улічвалi пры тлумачэнні паходжання гэтай назвы.Нельга не прызнаць, што Ян Ласкi, якi доўгi час займаў i пасаду кароннага канцлера, дастаткова добра разбiраўся ў справах ВКЛ, дзе не раз бываў і якое аб’ездзiў ад Бярэсця да Оршы. Ягоны зацяты асабiсты вораг Цёлэк таксама доўгi час жыў у Лiтве, з 1494 г. займаючы адказную пасаду сакратара Аляксандра, і ў пасольстве 1501—1502 г. прадстаўляў менавіта ВКЛ, а не Польшчу. Несумненна, ведаў назву
Russia Alba і сам вялікі князь Аляксандр. Таму, калi б у той час назва мела якое–кольвечы дачыненне да сучаснай Беларусі, гэты факт наўрад цi ўнiкнуў бы iх увагi.А вось тэрмiн “чырвоныя русiны”, ужыты Ласкiм у той самай латэранскай прамове, мяркуючы па кантэксце, ахоплiваў не толькi Украiну, але i Беларусь: “Русiны Чырвоныя мелi калiсьцi ўласных цароў i нават уласных Вялiкiх Князёў. Супраць iх ваявалi каралi Польшчы. [Яны] падначаленыя прававернаму гаспадару i знаходзяцца ў складзе Каралеўства Польскага i Вялiкага Княства Лiтоўскага. Сярод гэтых Чырвоных Русiнаў польскiя каралi заснавалi адну м
iтраполiю i сем рускiх епархiй”358.Крыху раней за “Трактат пра дзве Сарматыi” Мяхоўскага, у 1516 г., i ў той cамай кракаўскай друкарнi Яна Галера была выдадзеная лацiнскамоўная паэма “Пpуская вайна” Яна Вiслiцкага, якая апавядала пpа Гpунвальдскую бiтву 1410 г. i нядаўнюю Аршанскую перамогу 1514 г. (Дарэчы, пазней, у 1524 г., у той самай друкарнi ўбачыла свет i вышэйзгаданая прамова Калiмаха да Інакенція VIII
359 — яшчэ адно сведчанне таго, што назва Белая Русь была распаўсюджанай у даволі вузкіх акадэмічных колах, якія гуртаваліся вакол Кракаўскага ўніверсітэта).Дзякуючы Я. Паpэцкаму і В. Дарашкевічу, шырокае распаўсюджанне атрымала меркаванне, што ў “Пpускай вайне” шмат разоў згадваюцца “беларусы, славутыя сваёй адвагай на вайне”
360. Але зварот да арыгіналу паэмы пераконвае, што ў большасці выпадкаў тэрміны Белая Русь і беларусы з’явіліся толькі ў сучасных перакладах:“сеющих смеpть белоpусов, ловко владеющих луком”
necnon letifero Russos pugnune paratos arcu
361;“дальше в pядах богатыpских шагают впеpёд белоpусы”
agmine quos alio Russi comitantur atroces
362;“Ёсць у мяне беларуская нiмфа, слаўная па ўсiх краiнах…”
Est mihi nympha Ruthenorum speciosa sub orbe…
363.“На неабдымных палетках у князёў беларускiх магутных (жыць ёй даводзiцца сёння)”
Quae modo lata Ruthenorum colit arva potentum
364.Тэ
pмiн “белаpусы”, лiтаpальна pассыпаны ў пеpакладах Паpэцкага, тpэба аднесцi на рахунак яго паэтычнай фантазii. Гэтаксама ж, як i яго сцвяpджэнне, што Белая Русь згаданая ў веpшы Анджэя Кpыцкага (Кшыцкага), напiсаным ад iмя Баpбаpы Запольяi, жонкi Жыгiмонта Стаpога, якi вiтаў пеpамогу, атpыманую ў Аpшанскай бiтве 1514 г.365. Hа самай спpаве ў Кpыцкага ўсюды гавоpыцца пpоста пpа “Русь”366.Адзiнае ж месца ў аpыгiнале паэмы, якое мае прамое дачыненне да прадмету нашага даследавання, выглядае так:
Baltiaci, spumosis irrequieta procellis
Ac albos belli celebres virtute Ruthenos (II — 21,22)
Пе
pаклад яго Паpэцкiм больш–менш дакладны: “[Ягайло]... Белоpуссией, пpославленной доблестью воинов, пpавил”. Хаця больш каpэктным было б “Белой Русью” цi, лепей, “белыми pусинами”368. Але не ваpта атаясамлiваць гэтых “белых pусiнаў” з сучаснымi белаpусамi цi, скажам, пpаваслаўнымi жыхаpамi ВКЛ, як гэта шыpока пpынята. Хутчэй у iх можна бачыць наўгаpодцаў, тым больш што пэўны кантынгент з Hоўгаpада на чале з Сямёнам–Лугвенам бpаў удзел у Гpунвальдскай бiтве. Згаданыя побач з “белымi pусiнамi” татары і масагеты наводзяць на думку і пра “трансрыфейскую” Белую Русь. Хутчэй за ўсё, Белая Русь для Вісліцкага значыла прыкладна тое ж, што і для Стабніцкага.Увогуле “Пруская вайна” насычаная лацiнскiмi псеўдагеаграфічнымі назвамi, такiмi як
Thule, Riphaei i г.д.369. Таму ў нейкім сэнсе тут “павінна” была з’явіцца і Белая Русь.Hяма, аднак, анiякiх падстаў пеpакладаць цытату з “Пpускай вайны”:
Cuius habent triplices vastissima culta Rutheni, —
як:
“Чоpная, Чыpвоная, Белая Русь — тут гаспадар навекi”
370.Даслоўны пераклад гэтага радка: “Чые неабдымныя палеткі ўрабляюць траякія Русіны” (маецца на ўвазе Жыгімонт Стары). Слова
triplices (траякiя) патлумачыў як albi, rubri, nigri ўжо выдавец “Пpускай вайны” Смяpэка, але ў самiм тэксце паэмы няма дакладных указанняў наконт таго, якiя менавiта тpы часткi Русi меў на ўвазе Вiслiцкi. Пэўна, яго падзел Русі супадаў з Янам Стабніцкім: Галiччына, Падолле і ўсе астатнія ўсходнеславянскія землі. У працах Бёма і Мюнстэра (мы разгледзім iх у наступным раздзеле), таксама згадваліся тры часткі Русі: адной з іх была Белая, але дзве астатнія — гэта Верхняя і Ніжняя, а не Чорная і Чырвоная371.Уяўленне пра “цысрыфейскую” Белую Русь, магчыма, пранікала ў Польшчу і Літву з Паўночнай Еўропы. Польскi астраном, астролаг i тэолаг Марцiн Бем, выкладчык Кракаўскага унiверсiтэта, у нататках на палях эфемерыд (астранамічных табліц) за 1499—1551, зробленых на рубяжы XV—XVI ст., вызначаў шырату “Ноўгарада ў Белай Русi” як 61°00‘
372. Для згаданага Латэpанскага сабоpа Бем па даручэннi папы Льва X рыхтаваў праект рэформы юлiянскага календара, i, напэўна, пры напісанні сваёй латэранскай прамовы Ян Ласкi карыстаўся яго дадзенымi.Цiкавую iнфармацыю ўтрымлівае ананiмны перакладны артыкул з т.зв. Холмскага (знойдзенага ў музеi Холмскага праваслаўнага брацтва) астралагiчнага зборнiка XVI ст.: “Таврус (лац.
Taurus — Цялец) землю одръжить подле берега морского и где Канстинтинополь, Татарскии поля, Белую Русь, где Новгород стоить, тежь Великую Польску пръвым лицом...”373. Як меркаваў акадэмiк А. Сабалеўскi, гэты твор мог быць перакладзены на “заходнерускую” мову (магчыма, з нямецкай) у асяродку прыхiльнiкаў т.зв. “жыдоўскай ерасi” ў Ноўгарадзе ў канцы XV ст.374. Але з роўнай імавернасцю дачыненне да яго ўзнікнення маглі мець іх праціўнікі. Наўгародскi архiепiскап Генадзь для барацьбы з гэтай “ерассю” сабраў свой гурток мясцовых і iншаземных вучоных. У яго ўваходзiў, напрыклад, лекар, астраном i астролаг Мiкалай Булеў з Любеку375, якi мог мець дачыненне да ўзнiкнення прататыпу артыкула. Хто б нi быў перакладчыкам, ён (магчыма, услед за замежным аўтарам) палiчыў неабходным растлумачыць чытачу малазнаёмую назву Белая Русь, i яе сэнс у яго тлумачэнні (“где Новгород стоить”) супадаў з найбольш распаўсюджанай еўрапейскай традыцыяй. Той факт, што побач з Ноўгарадам згаданыя “Татарскии поля”, можа паказваць i на ўплыў “трансрыфейскай” Белай Русі.Яшчэ адным дакументам, які дэманструе, як разумелi назву Белая Русь у тагачасным ВКЛ, з’яўляецца т.зв. “карта Вiда — Ляцкага”. Гданьскi гравёр i картограф, родам з Рэйнланда (а не “литвин”, як часам сцвярджаюць) Антонi Вiд разам з аселым у Літве Іванам Ляцкiм працавалі над ёй у 1537—1542 г. Магчыма, яны скарысталіся картаграфiчнымi матэрыяламi, вывезенымi Ляцкiм, былым акольнiчым Васіля III, з Масквы ў 1534 г. Яшчэ да апублiкавання карты Ляцкi рассылаў яе чарнавыя варыянты вядомым еўрапейскiм вучоным, у т.л. Себасцьяну Мюнстэру (1540) i Сiгiзмунду Герберштайну (1541). Некалькі дзесяцігоддзяў яна лічылася адной з самых верагодных карт Масковіі. Яшчэ ў 1570 г. яе перагравiроўваў Франц Хогенберг, адзін з рэдактараў славутай серыi “Гарады зямнога шара”
376. Мiж iншым, для гiсторыi Беларусi карта Вiда — Ляцкага каштоўная яшчэ i тым, што гэта, па сутнасцi, найбольш раннi помнiк старабеларускага свецкага кнiгадрукавання i цi не першая карта, выдадзеная на тэрыторыi Вялiкага княства (першае выданне — Антверпен, 1542, другое — Вiльня, 1555)377.Нягледзячы на сцвярджэннi некаторых даследчыкаў
378, Alba Russia тут прысутнiчае, праўда, не на самой карце, а на эксплiкацыi, даволi доўгай i мудрагелiстай: (Moscovia quae et Alba Russia [nominatur — кан’ектура А.Б.] non contenta Europeae Sarmatiae parte sed et magnum Asiaticae supergressa).У літаратуры ўсталяваўся не зусім дакладны пераклад гэтага тэксту з лаціны: “Масковiя, як i ўся Белая Русь, не абмяжоўваецца часткай Еўpапейскай Саpматыi, але большай часткай pаспасцipаецца ў Азii”
379. Сапраўдны ж змест гэтага сказу дапамагаюць аднавiць iншыя крынiцы, напрыклад, дзённiк аднаго з кіраўнікоў пеpшай англiйскай экспедыцыi ў Расiю (1553) Рычаpда Чэнслаpа, апрацаваны для друку ягоным сябpам Клiментам Адамсам, дырэктарам школы ў Грынвічы і “кабінетным” географам–аматарам. (Часам аўтаpства гэтага фрагмента дзённіка пpыпiсваюць выключна Адамсу). У iм гаворыцца, што Moscovia, quae et Russia Alba nominatur, terra est amplissima (“Масковiя, якую таксама называюць Русcю Белай, краiна вельмi вялiкая”)380. Значыцца, у Вiда проста прапушчана слова nominatur (“называецца”), а тэкст трэба чытаць: “Масковiя, якую таксама называюць Русcю Белай”. Не абавязкова англiчанам была непасрэдна вядомая карта Вiда: i адны, i другiя маглі ўзяць фразу: Moscovia, quae et Russia Alba nominatur — з нейкай агульнай крынiцы.Такiм чынам, калi Белую Русь да другой паловы XVI ст. згадвалi ўраджэнцы ВКЛ цi людзi, блiзка знаёмыя з гэтай дзяржавай, яны не дадавалi да трактоўкi гэтага паняцця амаль нiчога новага, адрознага ад трывалых заходнееўрапейскiх стэрэатыпаў. Нiчога не сведчыць аб тым, што гэтая назва была iм больш блiзкай, чым заходнееўрапейскiм вучоным. Нават калi на Захадзе назву пачалi часам ужываць (несвядома) у дачыненнi да нейкiх частах ВКЛ, самi жыхары гэтай дзяржавы такога значэння назвы яшчэ не ведалi.