Белая Русь
ад Фларэнтыйскай унii да лiквiдацыi незалежнасцi НоўгарадаЯк мы яшчэ не раз пераканаемся, гiсторыя назвы Белая Русь цесна пераплеценая з гiсторыяй спроб рэалiзаваць унiю каталiцкай i праваслаўнай цэркваў. У гэтым няма нічога дзіўнага: доўгі час на Захадзе чарговы рост цікавасці да далёкай і малавядомай Русі назіраўся ў асноўным тады, калі ўзнікалі спадзяванні (заўжды марныя) на яе хуткі пераход у каталіцтва. Справа уніі падавалася зусім блізкай да поспеху ў сярэдзіне ХIII ст. (міфічная “Суздальская унія”), затым на Канстанцкiм саборы ў пачатку XV ст., а наступныя спробы прыпадаюць на Ферара–Фларэнтыйскi сабор (1438—1445 г.) і шлюб Івана III з Зояй Палеалог (1472 г.). З усімі гэтымі падзеямі так ці інакш звязаныя цэлыя пласты “альбарусікі”.
Менавiта ў лiтаратуры, прысвечанай Фларэнтыйскай уніі, назва Белая Русь пачала ўжывацца ўсходнеславянскiмi аўтарамi. На Ферара–Фларэнтыйскiм саборы прысутнiчала і дэлегацыя Кiеўскай (фактычна Уладзімірскай) мiтраполii на чале з перакананым прыхiльнiкам унii мiтрапалiтам Ісiдорам (па паходжаннi грэкам). У яе склад уваходзіў суздальскi iераманах Сiмяон, які напісаў “Аповесць Сiмяона Суздальскага пра Флаpэнтыйскi сабоp”. Але ў гэтым творы, насуперак меркаванням некаторых даследчыкаў
169, пра Белую Русь нiчога не сказана170. Вiдавочна, гэтая недакладнасць паходзiць ад І. Сахарава, якi ў 1849 г. пад назвай “Падарожжа Сiмяона Суздальскага ў Італiю” апублiкаваў, нібыта паводле спiсаў XVII ст., іншы, прысвечаны Фларэнтыйскай уніі і створаны яе непасрэдным сведкам, твор. У сучаснай літаратуры ўсталявалася яго назва: “Хаджэнне на Фларэнтыйскі сабор”171. Ужо дакладна высветлена, што т.зв. сахараўская рэдакцыя “Хаджэння…” у значнай ступені адрозніваецца ад пачатковай і змяшчае шэраг уставак (у т.л. і панегiрык Васілю II, з упамiнаннем пра Белую Русь) з яшчэ аднаго твора на тэму Фларэнтыйскай уніі — са створанага на аснове “Аповесці Сiмяона Суздальскага” (не раней за 1461 г.) “Слова избpанного от святых писаний еже на латыню”172. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Сахараў, вядомы фальсіфікатар гістарычных дакументаў, сам з’яўляецца аўтарам апублікаванай ім рэдакцыі “Хаджэння…”. У пачатковай рэдакцыi “Хаджэння…” панегiрык Васілю II адсутнiчае173. Такім чынам, Белая Русь згадваецца толькі ў “Слове на латыню”, а не ў “Аповесці Сiмяона Суздальскага” і не ў “Хаджэнні на Фларэнтыйскі сабор”174.Розныя даследчыкі ў розны час прыпісвалі Сiмяону Суздальскаму аўтарства ўсіх трох згаданых вышэй твораў, але несумненнае яно толькі ў дачыненні да “Аповесці Сiмяона Суздальскага”. “Хаджэнне на Фларэнтыйскі сабор”, хутчэй за ўсё, належыць пяру нейкага іншага рускага, найверагодней цывільнага, удзельніка сабора. Аўтарам жа “Слова на латыню” звычайна лічаць Пахомія Лагафета, рускага царкоўнага пісьменніка сербскага паходжання.
Як жа на самай справе выглядае першая ўсходнеславянская звестка пра Белую Русь? “Слова на латыню” ўкладвае ў вусны вiзантыйскага iмператара Іаана VIII Палеалога, якi нiбыта пpасiў папу Яўгена IV адкласцi дэбаты на сабоpы да пpыбыцця прадстаўнiкоў Васiля II, наступныя словы: “...Восточнии земли суть Рустии болшее пpавославье и вышшее хpистианьство Белые Руси, в них же есть госудаpь великы бpат мои Василеи Васильевич, ему же въсточнии царие прислухают и велиции князи с землями служать ему...”
175. Каменціруючы гэтае месца, Белую Русь тpадыцыйна тлумачаць як сінонім Маскоўскага вялікага княства цi збоpную назву “ўсiх pускiх земляў”. Беларускія эмігранцкія гісторыкі сцвярджалі, што “Сымон Суздальскi, якi асабiста быў на Флаpэнтыйскiм сабоpы 1439 г., называў Маскоўшчыну Белай Руссю”176. Але ці не паспяшаліся яны з высновамі — і наконт Сімяона, і наконт Маскоўшчыны?У некаторых рэдакцыях у прыведзенае вышэй пpаслаўленне Васiля II ўстаўлены злучнiк “и”, але разбiўка сказу: “восточнии земли суть Рустии и [яны ёсць] болшее пpавославье и вышшее хpистианьство Белые Руси”
177 — здаецца нам пазбаўленай сэнсу, асаблiва ў вуснах вiзантыйскага iмператара, чые землi былi “не менш усходнiмi”, чым рускiя (г.зн. усходнеславянскiя)178.У афiцыйным маскоўскiм летапiсаннi апавяданне пpа Флаpэнтыйскi сабоp, якое супадае з пеpшай часткай “Слова на латыню”, з’явiлася толькi ў Маскоўскiм летапiсным зводзе 1479 г.
179. Адзін з варыянтаў гэтага ж тэксту ўвайшоў і ў створаныя ў першай трэці XVI ст. Сафiйскi II i Львоўскi летапiсы. Яны ў цэлым узыходзяць да летапiснага зводу 1518 г., але перыпетыi Фларэнтыйскага сабора ўзнаўляюць паводле зводу 1479 г.180. Праўда, іх перапiсчыкi, не разумеючы ўжо сэнсу гэтага пасажу, змянiлi яго на малазразумелае: “...яко восточнии земли суть большее пpавославие, высшее хpестьянство Белая Русь”181. Імаверна, адзiн са спiсаў зводу 1479 г. (цi вытворных ад яго) быў вядомы В. Тацiшчаву як “Растоўскi манускрыпт”. Менавiта “Растоўскім летапiсам” называў Маскоўскi звод 1479 г. М. Карамзiн182. А. Шахматаў, аднак, даводзiў, што Тацiшчаў меў на ўвазе нейкi iншы летапiс183. Але ў такiм разе гэта мог быць нейкi летапiс, блiзкi Сафiйскаму II — Львоўскаму, бо адной з крынiц iх паслужыў неафiцыйны звод, створаны ў 1470–х асобай, блiзкай да растоўскай епiскапскай кафедры184.Панегірык Васілю II нельга ўспрымаць літаральна. Несумненна, Палеалог не мог выказацца прыведзеным вышэй чынам, тым больш што далей “Слова на латыню” паведамляе зусім ужо неверагодную рэч: як сабор перапынілі на 6 месяцаў, чакаючы прыезда Ісідора
185. Але нас больш цікавіць, цi сапраўды падчас дэбатаў на саборы магла згадвацца Белая Русь? Калi ўлiчыць вядомасць тэрмiна некаторым удзельнiкам Канстанцкага сабора 1414—1418 г., гэта ўяўляецца цалкам магчымым. А той кантэкст, у якiм яго маглi ўжываць, быў, імаверна, звязаны з барацьбой Масквы за ўладу над Ноўгарадам. Hаўгаpодскае аpхiепiскапства пpы Васiлi II толькi фаpмальна падпаpадкоўвалася Уладзiмiрскай мiтpаполii, застаючыся фактычна незалежным. Аpхiепiскапы, чыя юpысдыкцыя пашыpалася i на Пскоў, звычайна дэманстpатыўна ўхiлялiся ад удзелу ў цаpкоўных сабоpах у Маскве186. Таму на сваiм шляху ў Феpаpу мiтрапалiт Ісiдоp наведаў Hоўгаpад i Пскоў — дзеля ўмацавання цэнтральнай улады. Так, у Пскове ён, насупеpак волi наўгаpодскага аpхiепiскапа Яўфiмiя II (асаблiва зацятага працiўнiка Масквы), паставiў свайго намеснiка, выводзячы такiм чынам Пскоў з–пад юpысдыкцыi Hоўгаpада ў непасpэднае кipаванне мiтpаполii187. Пазней i Пахомiй Лагафет, i Сiмяон жылi i працавалi пры двары Яўфiмiя (не падзяляючы, зрэшты, яго палiтычных поглядаў). Наўгародскае паходжанне “Слова на латыню” і, у прыватнасці, устаўкі пра Белую Русь, здаецца, не выклікае сумненняў188. На нашу думку, менавiта сляды палемiкi памiж прыхiльнiкамi i працiўнiкамi незалежнасцi Ноўгарада ад Масквы бачныя ў гэтай устаўцы. Яе можна pазумець такiм чынам, што тыя ўсходнiя землi Русi, дзе княжыць Васiль II, г.зн. Вялiкае княства Маскоўскае, цэнтp пpаваслаўнай iеpаpхii Русi, а Белая Русь, г.зн. Hоўгаpад, яму падпаpадкаваная189.Хаця ў летапiсах, што ўзыходзяць да наўгародскага летапiснага зводу 1448 г. (натхняльнiкам якога быў Яўфiмiй), не захавалася нiякiх звестак пра Белую Русь, нельга выключыць, што стваральнiкам пачатковай рэдакцыi гэтага зводу заходняя назва Ноўгарада была вядомая. Яна магла знiкнуць з пазнейшых спісаў, калi, паводле трапнай заўвагi Я. Луp’е, вядомага даследчыка гiсторыi рускага летапiсання, “грандиозная ревизия местных летописцев, произведенная в XVI в. в Москве, выбрасывала все сведения, неугодные для центральной власти”
190.Нельга абысцi ўвагай той факт, што Ісiдор, якi пасля няўдачы Фларэнтыйскай унii ўцёк у Рым, жывучы там у рангу кардынала (
cardinalis Ruthenus), быў добра знаёмы з многiмi iтальянскiмi i нямецкiмi гуманiстамi. Такiя з iх, як Мiкалай Кузанскi, Фiлiп Буанакорзi Калiмах ды Эней Сiльвiй Пiкаламiнi, як мы ўбачым пазней, ведалi i ўжывалi тэрмiн Белая Русь — і зусiм не ў значэннi “Маскоўская дзяржава”. Гэта мусiць быць праўдзiвым i ў дачыненнi да Ісiдора. Трэба меркаваць, дакументы з яго асабiстага збору, рассеяныя па розных еўрапейскiх архiвах i яшчэ недастаткова вывучаныя191, не раз згадваюць Белую Русь.Як пагаджаецца большасць даследчыкаў
192, самастойная pэдакцыя “Слова на латыню” была ствоpана pаней за летапiсную. Амаль адзiнадушна яе датуюць 1461 г., дакладней, часам паміж 3 мая1461 г. і 27 сакавіка 1462 г.193 А. Паўлаў194 звязваў стварэнне “Слова…” са знаходжаннем Пахомiя Лагафета ў Маскве ў 1461 г., куды ён быў выклiканы з Ноўгарада Васiлём II.Але нават калі пpызнаць найбольш веpагоднай датай напiсання “Слова” 1461 г., нельга выключыць, што да ўвядзення ў летапiсны звод 1479 г. яно апpацоўвалася i што ўстаўка пра Белую Русь магла быць зpоблена паміж гэтымі гадамі, недзе на пачатку 1470–х г. Нагадаем, што тады рэзка абвастрылася барацьба памiж прыхiльнiкамi самастойнасці Ноўгарада i маскоўскiмi “збiральнiкамi земляў”. Пасля смерцi архiепiскапа Іоны ў 1470 г., прадчуваючы блізкі крах Наўгародскай рэспублікі, яе кіруючыя колы схіляліся да збліжэння з ВКЛ. Яны запрасiлі да сябе з ВКЛ кiеўскага князя Мiхаiла Алелькавiча, збiраліся зацвердзiць свайго новага архiепiскапа ў кiеўскага мiтрапалiта Грыгорыя Балгарына
195 і былi гатовыя прызнаць Казіміра сваім сюзерэнам. На “лацiнскiя” сiмпатыі Вялiкага Ноўгарада, а галоўнае — на імкненне партыі Барэцкіх захаваць наўгародскую “даўніну”, Масква адказала карнай выправай, у выніку якой Ноўгарад быў змушаны падпісаць ганебны Карастынскі мір (11.08.1471). Канчаткова незалежнасць рэспублікі была ліквідаваная Іванам III у 1478 г. Гэтыя палітычныя падзеі суправаджаліся жорсткай iдэялагiчнай барацьбой. Прамаскоўскія летапісы і іншыя літаратурныя творы былі закліканыя абгрунтаваць прэтэнзіі Маскоўскай дзяржавы на гегемонію ва Усходняй Еўропе. Менавіта тады, у прыватнасці, у атачэннi мiтрапалiта Фiлiпа ўзнiкла тэорыя “Масква — трэцi Рым”196. У дзяржаве Івана III, раней амаль ізаляванай ад Еўропы, прыкметна ўзрасла цікавасць да тэхналагічных, а нават і гуманітарных дасягненняў заходняй цывілізацыі, але пры перанясенні іх на маскоўскую глебу пільна сачылі за тым, каб не ўзнікла нават аддаленай пагрозы тутэйшай азіяцкай дэспатыі. Калі пазычаліся нейкія тэрміны ці канцэпцыі, якія так ці інакш датычылі грамадскага жыцця, яны пераасэнсоўваліся ў адпаведнасці з патрэбамі Крамля. Так і назва Белая Русь: аўтар “Слова…” скарыстаўся ёю для надання большага аўтарытэта Васілю II і абгрунтавання “правоў” Масквы на ўсе ўсходнеславянскія землі, у асаблівасці на Ноўгарад. Але вядомасць гэтай назвы засталася лакальнай, афіцыйныя колы Маскоўскай дзяржавы яе не ўспрынялі.Веpсiя аб аўтаpстве Пахомiя Лагафета
197 ў гэтым святле выглядае асаблiва цікавай, бо сеpбскi пiсьменнiк, як мяркуюць, менавiта з Ноўгаpада пачаў сваю дзейнасць на Русi каля 1438 г. i ўвесь час быў з гэтым горадам цесна звязаны, застаючыся лаяльным да Масквы198. Зрэшты, тое ж можна сказаць і пра Сімяона, але Пахомiй, у адрозненне ад сучасных яму рускiх цаpкоўных пiсьменнiкаў, быў знаёмы з лацiнамоўнай лiтаpатуpай, у прыватнасцi, з творамi ранніх гуманiстаў, а некаторыя лiчаць яго складальнiкам рускага Хранографа, дзе змешчана шмат гiсторыка–геаграфiчных звестак пра розныя краiны199. Пахомiй мог ведаць i заходнюю назву Russia Alba. Яго аўтарства, аднак, аспрэчваецца Ф. Дэлекторскім, Я. Лур’е і многімі іншымі даследчыкамі.На карысць дацiроўкi “Слова…” 1470–мi г. гаворыць i тое, што менавiта да гэтага часу адносяцца ўсе iншыя вядомыя нам згадкi пра Белую Русь другой паловы XV ст. Аднак наконт іх у гiстарыяграфii ўсталяваўся пункт гледжання Карамзiна, якi нельга пакiнуць без каментарыяў. Выкрыўшы тацiшчаўскiя фантазii пра “Уладзiмiра–Суздальскую” Белую Русь, гэты расiйскi гiсторык тут жа зрабiў уласную памылку (1817). Потым яе падхапiлi ўсе, хто займаўся этымалогiяй Белай Русi: быццам бы, “исчисляя в титуле своем все особенные владения Госудаpства Московского, Иоанн [III. — А.Б.] наименовал оное Белою Россиею, то есть великою или дpевнею, по смыслу сего слова в языках Восточных”
200.З гэтым сцвярджэннем згодныя, здаецца, усе беларускiя даследчыкi
201. Паводле П. Крапiвiна, “вялiкi князь маскоўскi Іван III, канчаткова вызвалiўшыся ад татарскай залежнасцi, прыняў тытул вялiкага князя Белай Русi”202. А. Грыцкевiч лiчыць: “Маскоўскi князь Іван III y 2–ой палове XV ст. афiцыйна ўвёў тэрмiн “Белая Русь” для абазначэння Рускай дзяржавы (атаясамлiвалася з паняццем Вялiкая Русь)”203.Але дакладна вядома, што найбольш поўны i напышлiвы тытул, якiм карысталіся Іван III i ягоны сын Васiль III у зносiнах з еўрапейскiмi дзяржавамi, у тым лiку з ВКЛ, гучаў так: “Божьею милостью государь всеа Русии и великий князь Володимерский, Московский, Новогородцкий, Псковский, Тферской, Югорский, Вятский, Пермский, Болгарский и иных”
204. Гэты ж тытул прыводзiць i сам Карамзiн205. Пазней, пасля захопу ў 1514 г. Смаленска, Васiль III дадаў да гэтага спiсу “Смоленский” (звычайна змяшчалi памiж “Псковский” i “Тферской”). У такім выглядзе тытул добра ведалi i ўжывалi ў Еўропе206.Часта сцвярджаюць (не прыводзячы нiякiх спасылак на крынiцы), што, маўляў, Белую Русь як назву сваiх уладанняў Іван III упершыню ўжыў яшчэ ў 1469 г. у грамаце да папы Паўла II, i нават “цытуюць” гэтую грамату, пра iснаванне якой нам невядома:
Russia Alba Sive Moskovia207. Цяжка сказаць, на чым грунтуюцца такiя звесткi, але гэты выраз, адзначым, цалкам супадае з надпiсамi на многiх раннiх друкаваных еўрапейскiх картах (iх мы яшчэ будзем разглядаць). У вядомых жа нам дакументах канцылярыi Паўла II маскоўскi князь называецца nobilis vir Iohannes Wlodomiriae, Muscovie, Novagorodie, Plescovie etc. 208.Большасць жа даследчыкаў, услед за Карамзiным, называюць першым аўтэнтычным усходнеславянскiм дакументам, у якiм фiгуравала Белая Русь, грамату Івана III да папы Сiкста IV (1472)
209. В. Чамярыцкi, напрыклад, у пасляслоўi да публiкацыi Апiсання земляў пiсаў: “Cамая ж даўняя дакладная гiстарычная звестка пра Белую Русь сустракаецца ў помнiку ўсходнеславянскага паходжання — грамаце Івана III да папы рымскага Сiкста 1472 г., дзе маскоўскi князь называе сябе Ioannes dux Albae Russiae, а назва азначае вольная, прававерная, вялiкая, а не заходняя”210.Мусiм адзначыць, што ва ўсiх развагах на тэму “Белая Русь Івана III” ёсць, прынамсi, дзве прынцыповыя памылкi. Па–першае, самым даўнiм усходнеславянскiм помнiкам, што ўтрымлiвае звесткi пра Белую Русь, з’яўляецца “Слово избpанное от святых писаний еже на латыню”. Па–другое, хаця мы не ведаем дакладнага зместу згаданай граматы Івана III, у ёй, хутчэй за ўсё, пра Белую Русь нічога не было сказана. Сведка падзей, на якiя спасылаюцца ўсе даследчыкi, Джакома Мафэi з Вальтэpы, сакратар кардынала Аманацi, 24 мая 1472 г. запiсаў у дзённiку пра пpыём пасольства ад Івана III на чале з аселым у Маскве iтальянцам Джанбатыстам Вольпе: “Сёння былi запpошаныя ў pаду з нагоды пpыбыцця паслоў Івана, геpцага Белай Русi” (
oratores Ioannis ducis Albae Russiae). Hазаўтpа паслы, паводле Мафэi, пpад’явiлi “адкрытую гpамату, напiсаную на маленькiм шматку пергамента, з прывясной залатой пячаткай, толькi з наступнымi словамi на мове pутэнаў” (in lingua ruthenica): “Геpцаг Белай Русi Іван чалом б’е вялiкаму Сiксту, pымскаму пеpшасвятаpу, настаўнiку”211.Але сама гpамата “на мове pутэнаў”, так падрабязна апiсаная Джакома Мафэi, не захавалася
212. Таму i ўжыванне тэpмiна Белая Русь самiм маскоўскiм князем не выглядае вельмi верагодным. Мог так пеpадаць сваiм суайчыннiкам змест гpаматы яго пасол Вольпе, мог i Мафэi так яго ўспрыняць. Натуpальна, нехта з iх (калi не абодва) скарыстаў тэpмiн Белая Русь як зpазумелы i агульнапpыняты ў дачыненнi да той часткi Русi, што дагэтуль была вядомая большасцi заходнееўpапейцаў, — Вялiкага Hоўгаpада. Пасольства Вольпе выправілася ў Еўропу адразу ж пасля Карастынскага міру і, несумненна, апроч іншага, мела заданне ўсяляк падкрэсліваць сюзерэнітэт Івана III над Ноўгарадам, якому цяпер адводзілася роля маскоўскага фарпоста і “вітрыны” на Захадзе. Характэрна, што калi Вольпе ўжо pазам з царскай нявестай Зояй Палеалог вяртаўся ў Маскву пpаз Hюpнбеpг (дарэчы, найважнейшы тагачасны цэнтр вытворчасцi карт), Іван III уяўляўся яго жыхаpам “магутным геpцагам у Белай Русі за Hоўгаpадам”213.Наколькi можна меркаваць па ацалелых асобнiках, усе граматы Івана III i Васiля III да пап былi аднатыпнымi. Яны складалiся толькi з лаканiчнага прывiтання: у яго, у прыватнасцi, нязменна ўваходзiла формула “пастыру i настаўнiку Рымскай царквы”, але не было нiякiх указанняў на Белую Русь
214. Няма ніякіх падстаў лiчыць, што грамата 1472 г. выглядала iнакш.На атаясамлiванне Захадам Ноўгарада (Белай Русi) з Маскоўскай дзяржавай (“усёй Руссю”) паўплывала пазiцыя самога маскоўскага ўрада. Менавiта зносiны Масквы з Ноўгарадам былi той глебай, на якой яшчэ ў XIV ст. узнiк сам тытул “вялiкага князя ўсяе Русi”, i доўгi час сфера яго ўжытку абмяжоўвалася толькi гэтымi зносiнамi
215. Яшчэ некалькi дзесяцiгоддзяў пасля захопу Ноўгарада Іванам III маскоўскiя вялiкiя князi зносiлiся са Швецыяй, Лiвонiяй, Ганзай не непасрэдна, а праз наўгародскiх ваяводаў, бо хаця Ноўгарад не захаваў сапраўдных атрыбутаў дзяржаўнасцi, ён працягваў выконваць рэпрэзентатыўныя функцыi216. Маштаб i змест перамен у палiтычнай геаграфii Усходняй Еўропы, звязаных са “збiраннем рускiх земляў” Масквой, не адразу быў ацэнены заходнiмi iнтэлектуаламi. Змена статусу Ноўгарада iх мала абыходзiла. Івана III яны маглі ўспрымаць своеасаблiвым кандацьерам, якому ўсміхнулася ўдача, — сам жа Вялікі Ноўгарад мусіў застацца на месцы. Толькi на пачатку XVI ст. еўрапейцы пачалi больш адэкватна ўяўляць сабе месца новастворанай iмперыi ў еўрапейскай сiстэме дзяржаў.Такiм чынам, у чарговы раз памылiўся Тацiшчаў, сцвярджаючы, быццам назва Белая Русь пашырылася на колiшнiя наўгародскiя ўладаннi пасля iх далучэння да Масквы ў канцы XV ст.
217. На яве ўсё адбылося наадварот: уваходжанне ў 1471—1478 г. тэрыторыi Наўгародскай рэспублiкi ў склад Масковii выклiкала перанос заходняй навуковай назвы Ноўгарада на ўсё Вялiкае княства Маскоўскае.Назва гэтая, зрэшты, заставалася неафiцыйнай. Яе можна было сустрэць у прыватным дзённiку, у паэтычным творы цi ў навуковым трактаце, але афiцыйна той жа Сiкст IV тытулаваў маскоўскага князя
nobilis vir Iohannes Volodomiriae, Muscovie, Novogorodie, Pascovie, Permie etc. — амаль таксама, як яго папярэднiк Павел II218. Пры прыёме маскоўскага пасольства мiланскiм герцагам Лудовiкам Сфорцам ў 1493 г. Іван III названы Johannes... dominus totius Rhossiae, videlicet Volodimirae, Moscoviae, Novogradie, Plescovie, Othverie, Ungarie, Vetebe, Permie, Volgovie etc., — iзноў нiякага намёку на Белую Русь219. Першым жа рускiм манархам, якi пачаў ужываць Белую Русь у сваiм тытуле, быў не Іван III, а Аляксей Мiхайлавiч (з 1655 г.). Беглы пад’ячы Пасольскага прыказа Грыгорый Каташыхiн заўважыць у 1667 г.: “А пишетца та титла “всеа Великия и Малыя и Белыя России самодержец” не изстари, вновь, при нынешнем царе...”220. Немагчыма ўявiць, каб маскоўскi ўрад, які надаваў столькi ўвагi тытулатуры манархаў, згубiў усякую памяць пра такi важны яе кампанент, калi б ён сапраўды ўжываўся з даўнiны.Найбольш часта тэрмiн Белая Русь у канцы XV ст. ужывалi iтальянцы, бо яны падтрымлiвалi асаблiва цесныя эканамiчныя i культурныя сувязi з Масквой. Хаця iм быў добpа вядомы шлях у Чоpнае моpа, дзе да 1475 г. дзейнiчаў цэлы шэpаг генуэзскiх фактоpый з цэнтpам у Кафе, таваpны (i iнфаpмацыйны) паток з Маскоўскай дзяpжавы i ўвогуле з усходнеславянскiх
земляў па гэтым маpшpуце быў даволi слабы з–за небяспечнасцi падарожжаў пpаз землi Кpыма i Вялiкай Аpды, звычайна ахопленыя татаpскiмi мiжусобiцамi. Падарожжа Ісiдоpа ў Феpаpу ў 1437—1438 г. выглядала так: Hоўгаpад–Пскоў–Рыга, потым у ганзейскую сталiцу Любек на ганзейскiм каpаблi, адтуль у Паўночную Італiю праз Нюрнберг i Аўгсбург221. Больш познiя падаpожнiкi з Масквы ў Італiю ў XV ст. таксама каpысталiся тpадыцыйным паўночным маpшpутам. Таму не выклiкае здзiўлення, што многiя pускiя геагpафiчныя назвы набывалi вядомасць у Італii ў нямецкай наменклатуры. Наведаўшы Маскву ў верасні 1476 г., венецыянскi пасол Амброджа Кантарынi ў сваiм дыярыушы назваў Івана III “герцаг Дзуан сеньёр Вялiкай Белай Русi” (il duca Zuanne signor della Gran Rossia Bianca)222. Увесь VIII раздзел дыярыуша Кантарынi называецца: Moscovia, citta della Rossia bianca. Відавочна, мы маем тут справу з вынікамі Карастынскага міру 1471 г., паводле якога Ноўгарад перайшоў пад кантроль Івана III.Але іншыя італьянцы ведалі менавіта “трансрыфейскую” Белую Русь. Першы галава рымскай Акадэміі Юлій Пампоній Лэт, які наведаў паўднёвую частку ВКЛ у 1479—1480 г., выкладаў пазней у лекцыях па Вергілію, што рака Гіпаніс (Паўднёвы Буг) “нараджаецца ў балоце леўкаскіфаў (
in paludes Leucoscytharum) і ўпадае ў Барысфен”223. Бясспрэчна, што “леўкаскіфы” — тыя ж “белыя рускія”: у Сарматыi, сцвярджае Лэт у іншым месцы сваіх лекцый, гавораць на сямі розных мовах224, з іх самая распаўсюджаная скіфская, якую называюць таксама рускай225. У разважаннях пра вытокі Гіпаніса “ў балоце леўкаскіфаў” Лэт спасылаецца на “бацьку гісторыі” Герадота, але зварот да адпаведнага месца IV кнігі “Гісторыі” пераконвае: самому Герадоту “леўкаскіфы” былі невядомыя226. Там, праўда, сказана, што ля вялікага возера, з якога бярэ вытокі Гіпаніс, водзяцца дзікія белыя коні, — ці не адсюль Лэт і ўтварыў свой тэрмін? Дакладней, пераклаў на грэчаскую мову тэрмін Russia Alba, вядомы яму з іншых крыніц. Магчыма, Лэт ведаў і краіну Leucovia Бэкана.Пампоній Лэт аказаў вялікі ўплыў на цэлае пакаленне еўрапейскіх гуманістаў (і не толькі італьянскіх). Таму можна лічыць натуральным, напрыклад, што менавіта “трансрыфейская” Белая Русь была вядомай выхаванцу Акадэміі Філіпу Калімаху (гл. раздзел 8). Падчас свайго падарожжа Лэт дасягнуў Таны ў вусці Танаіса–Дона (сучасны г. Азоў), якая да 1475 г. была венецыянскай і генуэзскай калоніяй. Адпаведна Астольфа, адзiн з герояў “Закаханага Раланда” (
Orlando innamorato) — паэмы–пародыi на рыцарскiя раманы, напiсанай каля 1487 г. славутым італьянскім паэтам Матэа Баярда i апублiкаванай у 1495 г., ужо пасля смерцi аўтара, — iмчыцца праз Германiю, Вялікую Русь, Трансiльванiю i Белую Русь у Тану:Passato ha i Maganzesi e dopo loro
La Magna la Rossia, la Transillvana
La Rossia bianca, ed e giunto alla Tana
Пэўна, невыпадкова маршрут выдуманага Астольфа паўтарае рэальны маршрут Лэта. Трэба меркаваць, Баярда ў гэтых радках сцісла перадаў уражанні Лэта ад яго падарожжа ў “Сарматыю”.
Традыцыю пародыі на рыцарскія раманы, пачатую Баярдам, працягнуў “Дон Кiхот” Сервантэса, дзе рэмінісцэнцыі з “Закаханага Раланда” Баярда і “Утрапёнага Раланда” Лудовіка Арыоста сустракаюцца ледзь не на кожнай старонцы. На працягу ўсяго твора Сервантэс кпіць з аўтараў і чытачоў рыцарскіх раманаў — між іншым, і з таго, наколькі блытаныя і недарэчныя іх уяўленні аб геаграфіі. Так, разважлівы ліцэнцыят Пера Перэс адкрыта здзекуецца з Дон Кiхота: “Калі вецер будзе падарожны, а мора спакойнае і бязбурнае, дык гадоў праз дзевяць вы апынецеся ля вялікага возера Піспісійскага, гэта значыць Меаційскага, а адтуль ужо толькі крыху больш за сто дзён падарожжа да вашага каралеўства”
228. Але ж і Белую Русь часта звязвалі менавіта з гэтым “Меаційскім возерам”. У прыведзеным урыўку з “Дон Кiхота”, пэўна, магла б фігураваць і яна — не як назва канкрэтнага геаграфічнага аб’екта, а як сінонім чагосьці малаакрэсленага, неверагоднага, як “царства прэсбітэра Іаана” ці “астравы Бразіль”.Праўда, што датычыць лекцый Лэта, геаграфічныя каардынаты азёраў ці балотаў, адкуль бярэ пачатак Гіпаніс, можна вызначыць вельмі дакладна. Б. Рыбакоў пераканальна паказаў, што вядомы антычным вучоным Гіпаніс — не Паўднёвы Буг у сучасным разуменні, а сістэма рэк Горны Цікіч—Сінюха—Буг (у ніжнім цячэнні). Горны Цікіч сапраўды пачынаецца з некалькіх азёраў сучаснай Чаркаскай вобласцi Украіны
229. Значыцца, менавіта гэтае месца Лэтам аднесенае да “Леўкаскіфіі”, а пазней, як убачым, — Кромерам, Стрыйкоўскім і іншымі да Белай Русі.Наш разгляд “альбарусiкi” XV ст. быў бы няпоўным, калi б мы нiчога не сказалi пра дакумент, упершыню апублiкаваны на пачатку XVII ст. унiяцкiм кiеўскiм мiтрапалiтам Іпацiем Пацеем. 15 чэрвеня 1605 г. Пацей асабiста прыбыў у Вiленскую ратушу, дзе засядалi бурмiстры i райцы i ўсходняга, i заходняга чыну, i паведамiў пра знойдзеную iм, быццам бы ў Крэўскай царкве, рукапiсную стараславянскую кнiгу, якая ўтрымлiвала апiсанне Фларэнтыйскага сабора i т.зв. “эпiстолiю” мiтрапалiта ВКЛ Мiсаiла (1476—1480) да папы Сiкста IV, датаваную 1476 г. Каб прадухiлiць абвiнавачванне ў падлогу, Пацей прасiў усiх прысутных засведчыць сапраўднасць “эпiстолii” i ўнесцi гэты факт у актавыя кнiгi. Знаходка была неадкладна выдадзеная Пацеем, па–руску i па–польску, пад назвай “Поселство до папежа рымъского Сикста ^Д
”230 (з мэтай давесцi, што Мiсаiл пpызнаваў Флаpэнтыйскую унiю i быў у гэтым сэнсе яго папярэднiкам). Сярод паслоў да Сiкста IV у прэамбуле “граматы Мiсаiла” названы “благоверный княз Дмитр Вяземский сын князя Константинов з белое Руси”231. Гэта нас цiкавiць у першую чаргу, бо Мiсаiл да свайго абрання мiтрапалiтам займаў смаленскую кафедру232 i мусiў жа ведаць уласную епархiю. А сведчанне пра належнасць яе да Белай Русi, калi б “эпiстолiя” была сапраўднай, набывала б выключную каштоўнасць.Нягледзячы на захады Пацея, падложнасць яго знаходкi пачалi выкрываць адразу ж пасля публiкацыi. Дзеля аб’ектыўнасцi заўважым: на такую крытыку яна была асуджана незалежна ад сапраўднасцi, ужо паводле iдэалагiчных матываў. Ананiмны аўтар “Перасцярогi”, палемiчнага твора супраць унii, выказаўся наконт “Поселства до папежа” так: “Книги змышляют [униаты], пишучи под датою старою, письмом старым, якобы колись тая згода [уния] трвати мела; але присмотрись пильно в самую речь, и знойдешь, же хоть такие письма старые змышляють, але речь вся Потеева, як бы усты сам мовил; притом знойдешь слова, века теперешнего людьми уживаемые, которых старые предки наши неуживали”
233.Думкi пазнейшых даследчыкаў з нагоды “граматы Мiсаiла” падзялiлiся. Адны, як В. Завiтневiч, Я. Карскi, Я. Станкевiч, В. Пануцэвіч, лiчаць яе падложнай; iншыя, як мiтр. Макарый, А. Мартас, не адмаўляюць аўтэнтычнасцi — не ў апошнюю чаргу таму, што не бачаць у ёй нiякай “крамолы” з пункту гледжання артадаксальнай дагматыкi
234. Мы не рызыкнем выказваць свае меркаваннi наконт асноўнай часткi граматы, але яе прэамбула, дзе пералiчваюцца паслы Мiсаiла да папы, сапраўды напiсаная беларускай мовай хутчэй канца XVI — пачатку XVII, чым XV ст. Да таго ж кантэкст, у якiм у ёй ужыты наш тэрмiн, вельмi нагадвае iншыя творы перыяду актыўнай унiяцка–праваслаўнай палемiкi XVII ст., напрыклад, допiс праваслаўнага святара Андрэя са Слуцка (гл. раздзел 11). Таму мы лiчым, што звесткi пра Белую Русь у “эпiстолii” адлюстроўваюць рэалii не 1476, а 1605 г., i аднесцi на яе падставе да Белай Русi XV ст. Вязьму ў прыватнасцi, i наогул Смаленшчыну, нельга. Нават калi дапусцiць сапраўднасць самой граматы, выглядае на тое, што Пацеем быў сфабрыкаваны спiс знатных паслоў праваслаўнага веравызнання, каб надаць як мага больш аўтарытэту сваёй знаходцы, а значыцца, i iдэi унii235. Мiтрапалiта, аднак, падвяло тое ж, што i большасць пазнейшых даследчыкаў: сучаснае яму разуменне Белай Русi ён рэтраспектыўна пашырыў на XV ст. Прыкладна такую ж памылку дапусцілі стагоддзем пазней фальсіфікатары “Соборного деяния на мниха Мартина Арменина”. Так паступова гiсторыя гэтай назвы рабiлася гiсторыяй падлогаў i мiстыфiкацый (няхай i ненаўмысных).