Змест

Храналагічная табліца

VII—ХIII ст. У еўрапейскай схаластычнай традыцыі фармуецца ўяўленне пра Албанію, якая “ўзыходзiць па ўзбярэжжы да Паўночнага акiяна, прасцiраючыся да Меацiйскiх азёраў i да найдзiчэйшых пустынных месцаў”

Каля 1255—1260 Incipiunt Descriptiones terrarum упершыню фіксуе назву Alba Russia (ў дачыненні да Наўгародскай рэспублікі)

Каля 1360 Генрых фон Мюгельн упершыню згадвае Чорную Русь (daz land der Swarczen Reussen)

1382 Ян з Чарнкова ўпершыню адносіць да Белай Русі Полацк (хутчэй за ўсё, выпадкова)

каля 1420 Ульрых Рыхенталь упершыню згадвае Чырвоную Русь (rot Russen)

1459 Белая Русь (Rossia Biancha) ўпершыню пазначаная на геаграфічнай карце (Mappamondo Фра Маўра)

1461 Першая ўсходнеславянская звестка пра Белую Русь (“Слово избpанное от святых писаний еже на латыню”)

1463 Упершыню зафіксаваны тытул маскоўскіх вялікіх князёў Albus Imperator

1472 Са стратай незалежнасці Ноўгарада еўрапейцы пераносяць назву Белая Русь на Маскоўскую дзяржаву

1487—1489 Белая Русь упершыню лакалізуецца ў Паўночным Прычарнамор‘і і Прыазоўі (паэма Матэа Баярда Orlando innamorato і каpта свету Генpыха Маpтэла)

1501 Alba Russia як іншая назва Маскоўскай дзяржавы ўпершыню згаданая ў афіцыйных дакументах ВКЛ (інструкцыя пасольству Эразма Цёлка да папы Аляксандра VI)

1507 Russia Alba на карце Беневентана—Вапоўскага ўпершыню закранае частку тэрыторыі сучаснай Беларусі (Старадубскае княства, якое ў 1500 адышло да Маскоўскай дзяржавы)

1515 Russia Alba ўпершыню пазначаная на глобусе (Іагана Шонеpа)

1542 Alba Russia згаданая на першай карце, створанай на тэрыторыi ВКЛ (“Масковiя, якую таксама называюць Русcю Белай”)

1555 Марцiн Кромер першым свядома ўжывае назву Белая Русь у дачыненнi да значнай часткі ВКЛ

1557 Першая спроба навачаснай „навуковай“ этымалогіі. Сiгiзмунд Герберштайн выводзіць назву Белая РусьМасковія ад спалучэння “белы рускі цар”

1562 Белая Русь упершыню вынесеная ў загаловак каpты (Дж. Гастальды)

канец 1570–х Назва Белая Русь трывала распаўсюджваецца на акупаваную з 1563 Іванам Жахлівым частку ВКЛ

1582 Мацей Стpыйкоўскi пеpшым ужывае этнонім Bielorussacy Litewscy

1586 Этнонім упершыню ўжыты як саманазва ўраджэнцам ВКЛ (Саламон РысiнскiSolomo Pantherus Leucorussus)

каля 1591 Упершыню ў заходніх крыніцах назва Белая Русь сустракаецца ў славянскай перадачы (Bella Russia)

1621 Белая Русь упершыню згаданая ў маскоўскіх афіцыйных дакументах

1627 Белая Русь як частка ВКЛ упершыню згаданая ў афіцыйных дакументах Рэчы Паспалітай

канец 1620–х Белая Русь уваходзіць у назвы царкоўных адміністрацыйна–тэрытарыяльных адзінак у каталікоў і праваслаўных

1655 Указ аб унясеннi Белай Русi ў тытул цара Аляксея Міхайлавіча

канец 1650–х Белую Русь пачынаюць стабільна адлюстроўваць на еўрапейскіх картах у межах Полацкага ваяводства

1708 Белая Руссия ўпершыню прадстаўленая на рускамоўнай карце

1720–я Белая Русь знікае з еўрапейскіх карт у значэнні „Руская дзяржава“

1890–я Назва Белоруссия распаўсюджваецца на ўсю беларускую этнічную тэрыторыю

1918 Абвешчанне Беларускай Народнай Рэспублікі

1991 Абвешчанне Рэспублікі Беларусь



Книга Игоря Литвина ЗАТЕРЯННЫЙ МИР, 
ИЛИ МАЛОИЗВЕСТНЫЕ СТРАНИЦЫ БЕЛОРУССКОЙ ИСТОРИИ Беларускі гістарычны форум
Rating All.BY