Алесь Белы
Хроніка Белай Русі
Chronicon Russiae Albae
Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы
Жонцы і дзецям
УДЗЯЧНАСЦЬ
Напісаць гэтую кнігу было б немагчыма без неацэннай дапамогі многіх людзей у розных краінах Еўропы, некаторых з якіх аўтар ведае толькі завочна. Немагчыма не выразіць шчырай удзячнасці ўсім, хто дапамог у зборы матэрыялаў для гэтай кнігі, у прыватнасці:
прафесару Янашу Баку і доктару Ласла Веспрэмі з Цэнтральнаеўрапейскага ўніверсітэту ў Будапешце
прафесару Янашу Барту з Унiверсiтэту iмя Лаяша Кошута ў Дэбрэцэне (Венгрыя)
спадару Фрэнсісу Герберту, куратару картаграфічнай калекцыі Каралеўскага Геаграфічнага таварыства (Лондан)
доктару Рышарду Гжэсіку (Інстытут славістыкі Польскай АН у Познані)
айцу Аляксандру Надсану (Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане)
прафесару Марце Фонт з Унiверсiтэту імя Яна Панонiя ў Печы (Венгрыя)
доктару Хельмару Хэртэлю з Бібліятэкі герцага Аўгуста (Вольфэнбютэль, Германія)
Асабліва вялікая падзяка спадарыні Монiцы Банькоўскi–Цюлiг з Цэнтральнай бібліятэкі Цюрыха (Швайцарыя) за шчырую дапамогу і надзвычайную цярплівасць ў пошуку шматлікіх недаступных на Беларусі крыніц, а таксама спадару Алесю Жлутку за пераклад большасці лацінскіх і італьянскіх тэкстаў.
Хто, акрамя розумаў грубых і неразвітых, атрымае задавальненне, чытаючы, як велізарная вежа з рыцарамі плыве па моры, нібы карабель пры падарожным ветры, і начуе ў Ламбардыі, а світанак сустракае на зямлі прэсбітэра Іаана Індыйскага, а то яшчэ і на такой, якую ані Пталемей не апісваў, ані Марка Пола не бачыў? ...І як мог чалавечы розум дапусціць, што існавала калісьці плойма ўсялякіх Амадысаў, гэтых славутых рыцараў, што былі ўсе гэтыя імператары Трапезундскія, Фелісмарты Гірканскія, дрыґанты, вандроўныя дзяўчаты, цмокі, андрыякі, волаты, нечуваныя прыгоды, усемагчымыя чарадзействы, жудасныя бойкі, дзівосныя ўборы, закаханыя прынцэсы, зброяносцы–графы, забаўныя карузлікі, пяшчотныя лісты, прызнанні ў каханні, смелыя жанчыны — адным словам, уся гэтая лухта, якой поўна ў рыцарскіх раманах?
Мігель дэ Сервантэс Сааведра.
Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчскі.
ЗМЕСТ
1. “Тацiшчаўскiя звесткi” i праблема дакладнай атрыбуцыi
3. Weizzen Reuzzen крыжацкiх “рэйзаў”
8. „Белая Русь, где Новгород стоить“
10. „Как был Полотеск за царем...“
14. Дзе яшчэ шукаць Белую Русь
Заключэнне. Дзесяць тэзiсаў пра Белую Русь.
Каментары, крынiцы i лiтаратура